Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line пратэстуе супраць несправядлівага пакарання праваабаронцы Валерыя Шчукіна

2012 2012-04-04T17:31:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 сакавіка 2012 года праваабаронца Валеры Шчукін быў прысуджаны да штрафу ў сувязі з пратэстам супраць суда над палітычнымі дзеячамі, які павінен быў адбыцца за закрытымі дзвярыма ў Оршы. Пасля пратэсту ён быў затрыманы і змешчаны пад варту да прад'яўлення абвінавачвання. Валеры Шчукін — 70-гадовы праваабаронца, які пражывае ў Віцебску і з'яўляецца асабліва актыўным абаронцам палітычных і грамадзянскіх правоў.

Гарадскі суд Оршы аштрафаваў Валерыя Шчукіна на 140.000 беларускіх рублёў (прыкладна 13 еўра) за хуліганства, паводле Артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, і 1.050.000 рублёў (прыкладна 99 еўра) за непадпарадкаванне міліцыі, паводле Артыкула 23.4 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

29 сакавіка 2012 года Валеры Шчукін разам з іншымі назіральнікамі не быў дапушчаны ў судовую залу ў Оршы, дзе павінны былі адбыцца слуханні па справе трох палітычных дзеячаў. У знак пратэсту супраць слуханняў за зачыненымі дзвярыма Валеры Шчукін лёг на падлогу, перакрыўшы ўваход на трэці паверх будынка.

Судовыя слуханні датычылі Аляксандра Атрошчанкава, актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", Анатоля Лябедзькі, старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, і Сяргея Калякіна, старшыні партыі "Справядлівы Свет". Гэтыя тры чалавекі былі арыштаваныя ноччу 27 сакавіка 2012 года ў цягніку з Менску на Маскву, нібыта па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў. Пазней яны былі абвінавачаныя ў хуліганстве паводле Артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

Лічыцца, што прычынай іх затрымання было жаданне прадухіліць іхнюю паездку ў Брусель, дзе яны меліся сустрэцца з прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі. Як паведамляюць, гэтае здарэнне звязанае з палітыкай Еўрапейскага Саюза, скіраванай на ўзмацненне санкцый супраць беларускага рэжыму. У адказ на гэта беларускія ўлады ўвялі забарону на выезд для некаторых апазіцыйных дзеячаў, журналістаў і праваабаронцаў.

Front Line лічыць, што адміністратыўнае пакаранне Валерыя Шчукіна звязанае з ягонай мірнай і законнай праваабарончай дзейнасцю па абароне палітычных і грамадзянскіх правоў у Беларусі.


Front Line заклікае беларускія ўлады:

1. Адмяніць адміністратыўнае пакаранне Валерыя Шчукіна, паколькі яно лічыцца выкліканым выключна ягонай мірнай дзейнасцю па абароне правоў чалавека;

2. У любых абставінах гарантаваць праваабаронцам Беларусі магчымасць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць без страху пераследу і любых абмежаванняў, уключаючы юрыдычны пераслед.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international