Палата прадстаўнікоў падтрымала зьмены ў выбарчае заканадаўства

2006 2006-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прыняла зьмены ў выбарчае заканадаўства, паведамляе Радыё Свабода.

За прагаласавалі 103 дэпутаты, супраць — трое дэпутатаў. Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, якая абгрунтоўвала неабходнасьць паправак, адзначыла найбольш значныя зьмены. Найперш, гэта правядзеньне мясцовых выбараў у адзін тур. Цяпер, каб стаць дэпутатам, ня трэба абсалютнай большасьці галасоў, дастаткова адноснай. Зьмены таксама тычацца арганізацыі сустрэчаў з выбарнікамі па-за памяшканьнямі. Цяпер арганізацыя і правядзеньне такіх сустрэч будзе адбывацца ў адпаведнасьці з заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах. Гэта значыць, што арганізатарам такіх сустрэч трэба браць дазвол на іх у выканкамах.

Яшчэ адна зьмена – ўсе агітацыйныя матэрыялы на выбарах любога ўзроўню можна будзе вырабляць выключна на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя выбарчага кодэксу зьмены будуць унесеныя ў закон аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Паводле вынікаў рэфэрэндуму зь яго будзе выключанае палажэньне, згодна зь якім адна і тая ж асоба ня можа абірацца прэзыдэнтам больш чым на два тэрміны запар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international