Удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” ў Наваполацку пераследуе ДАІ

2012 2012-04-04T15:33:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у памеры 3 базавыя велічыні за ўдзел у акцыі “маўклівага пратэсту” ў Наваполацку, якая прайшла 20 ліпеня 2011 года. Аднак да цяперашняга часу супрацоўнікі мясцовага ДАІ спрабуюць прыцягнуць яго да адказнасці нібыта за наезд на супрацоўніка органаў унутраных спраў, які спрабаваў яго затрымаць.

Нагадаем, што 20 ліпеня мінулага году Юрый Рудкоўскі сышоў з плошчы па сканчэнні акцыі і накіраваўся да прыпаркаванага аўтамабіля. Разам з маці яны селі ў машыну. Але раптам іх абкружылі невядомыя ў цывільным. Яны спрабавалі адчыніць дзверы машыны, але Юрый паспеў іх заблакаваць. Тады людзі ў цывільным абкружылі машыну і сталі замінаць ёй выехаць. Юрый завёў рухавік і здолеў адпужнуць незнаёмцаў. Аднак, як толькі ён даехаў да скрыжавання, яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.

У адносінах Юрыя Рудкоўскага супрацоўнікі Наваполацкага ДАІ тры разы выносілі пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэнні па частках 1 і 4 артыкула 18.17 КаАП РБ (“Парушэнне правілаў дарожнага руху, якія пацяшгулі за сабой нанясенне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання” і “Пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі”). Цвердзілася, нібыта ён наехаў на супрацоўніка міліцыі Барчука і нанёс яму траўму калена.

Усе тры разы , калі Юрый Рудкоўскі абскарджваў пастановы ў судовым парадку, суд адмяняў рашэньні, вынесеныя міліцыянтамі, і адпраўляў справу на новы разгляд. Прычым міліцыянты не выклікалі на судовае паседжанне ні пацярпелага, ні сведкаў з боку абвінавачання.

Чарговую, ужо чацьвёртую падобную пастанову, 27 сакавіка вынес намеснік начальніка Наваполацкага ГАУС, падпалкоўнік Уладзімір Шэндэль. Пастанова прадугледжвае пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на 2 гады (па 1 годзе за кожны склад правапарушэння).

Юрый Рудкоўскі мае намер абскардзіць у судзе і гэтую пастанову. Ён адзначае, што кожная новая “рэдакцыя” пастановаў мала чым адрознівалася ад папярэдніх: міліцыянты проста дадавалі ў справу пару дадатковых паперак, якія, да таго ж, не тычыліся непасрэдна разгляданага ў межах справы эпізоду. “Міліцыянты кожны раз выносяць новую пастанову, бо спадзяюцца на тое, што я рана ці позна стамлюся іх увесь час абскарджваць”,- адзначыў Юрый Рудкоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international