Справу Зьмітра Дашкевіча накіравалі ў суд
02.10.2006.
Крымінальная справа лідэра арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Дашкевіча ўжо накіраваная для разгляду ў суд. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі'97 паведаміў актывіст «Маладога Фронту», палітзьняволены Артур Фінькевіч, які нядаўна атрымаў ад Зьмітра Дашкевіча ліст. Па словах Фінькевіча, ня выключана, што судовы працэс над актывістам «Маладога Фронту» пройдзе ўжо ў кастрычніку.Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны і ў дадзены момант утрымліваецца ў сьледчым ізалятары ГКУС Менгарвыканкаму. Моладзевага актывіста абвінавачваюць у парушэньні арт.193 Крымінальнага кодэксу – «выступленьне ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Дашкевічу пагражае да двух год турмы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








