БХК просіць пракуратуру правесці праверку ўмоў утрымання Каваленкі у турэмным шпіталі

2012 2012-04-04T14:35:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алена Каваленка паведаміла, што ў цяперашні час яе муж знаходзіцца ў крытычным стане, пры гэтым яму не аказваецца належная медыцынская дапамога.

У цяперашні час Сяргей Каваленка знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні турэмнага шпіталя папраўчай калоніі № 3 Віцебскай вобласці ў сувязі з доўгай галадоўкай.

Юрысты Беларускага Хельсінкскага Камітэта накіравалі пракурору Віцебскага раёна зварот з просьбай праверыць законнасць і абгрунтаванасць змяшчэння Каваленкі ў псіхіятрычнае аддзяленне турэмнай бальніцы, а таксама адпаведнасць умоў у дадзенай папраўчай установе (наяўнасць адпаведных медыкаментаў, медыцынскага абсталявання і персаналу) яго стану.

У сувязі з тым, што з-за працягласці галадоўкі існуе рэальная пагроза жыццю Сяргея Каваленкі, праваабаронцы просяць правесці праверку ў самыя кароткія тэрміны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international