Суд за “дактыласкапію” - у закрытым рэжыме

2012 2012-04-04T11:00:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prysud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні пачаўся адміністрацыйны працэс над Уладзімірам Фяненкам, якога вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні законным дзеянням міліцыі. Канфлікт узнік, калі прадстаўнікі міліцыі праз тэлефон патрабавалі ў Фяненкі, каб ён тэрмінова прайшоў абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю. Крыху пазней з’явіўся завочна складзены пратакол нібыта пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Пра гэта Фяненка даведаўся толькі ў судзе, папрасіўшы пераносу разгляду сваёй справы. 

Сёння, 4 красавіка, суддзя Мікалай Сяргейка, нягледзячы на хадайніцтва Уладзіміра Фяненкі і патрабаванні тых, хто прыйшоў яго падтрымаць, каб працэс быў адкрытым, зрабіў яго фактычна закрытым. У маленькім кабінеце суддзі не знайшлося месца ні для гарадзенскіх праваабаронцаў, ні для тых, хто прыйшоў і прыехаў падтрымаць падсуднага. Старшыня суду Ленінскага раёну таксама не захацела прымаць людзей па гэтым пытанні, спаслаўшыся на тое, што яна нічога не можа зрабіць, паколькі працэс ужо пачаўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international