У Магілёве месячнік па бяспецы працы пачаўся з няшчаснага здарэння

2012 2012-04-04T10:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 3 красавіка, брыгадзір мантажнікаў “Магілёўтэхмантаж” зваліўся з вышыні 10 метраў. Мужчына моцна разбіў галаву, аднак застаўся жывы і знаходзіцца ў бальніцы. Здарэнне адбылося на будаўніцтве аднаго з прамысловых аб’ектаў горада.

Актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі адзначае, што гэта здарэнне адбылося праз парушэнне тэхнікі бяспекі і парушэння працоўнага заканадаўства кіраўніцтвам будаўнічай арганізацыі.

“Я ведаю рабочых гэтай брыгады, - гаворыць муляр Аляксей Паўлоўскі. - Мы працавалі разам на будаўніцтве дрэваапрацоўчага комплекса. У іх была таксама праблема з атэстацыяй працоўных месцаў. Мантажнікам, бетоншчыкам, мулярам палагаюцца паводле закона выплаты па шкоднасці, дадатковыя дні да адпачынку, датэрміновы выхад на пенсію. У іх жа за шкоднасць атрымлівалі грошы толькі зваршчыкі”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

“Рабочыя пісалі калектыўны зварот на імя намесніка старшыні аблвыканкама Анатоля Чорнага, каб правялі атэстацыю працоўных месцаў і пачалі ім рабіць даплаты па шкоднасці. З імі паступілі наступным чынам: іх усіх перавялі з мантажнікаў будаўнічых канструкцый у мантажнікі тэхналагічнага абсталявання. Паводле такой фармулёўкі прафесіі – выплаты ім не прадугледжваюцца. Такі адказ выслаў рабочым Анатоль Чорны. Людзям перасталі ўлічваць фактары надвор’я, вышыні і г.д., што і сталася прычынай нясчаснага здарэння”.

Нагадаем, што з Аляксеем Паўлоўскім (праз ягоную актыўную прафсаюзную дзейнасць) кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” не працягнула працоўны кантракт. Зараз актывіст суддзіцца збылым наймальнікам. Ён хоча змяніць фармулёўку свайго звальнення і спагнаць з “Прамжылбуда” грошы за шматлікія парушэнні ўмоваў працоўнага кантракту. У “Прамжылбудзе” Аляксей Паўлоўскі адпрацаваў адзін год.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international