Ян Дзяржаўцаў патрабуе беларускамоўных адказаў ад чыноўнікаў

2012 2012-04-04T10:05:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziarzhaucau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў лічыць, што намеснік старшыні Першамайскай раённай адміністрацыі, які адмовіў у правядзенні пікету на рускай мове, парушыў  закон  “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”. На свае скаргі з гэтае нагоды актывіст атрымаў супярэчлівыя адказы.

"Артыкул 18  Закону “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” вымагае ад чыноўнікаў напісання адказаў на той мове, на якой гэтыя звароты пададзеныя. Спадар Красакоў, які курыруе ідэалагічную працу, праігнараваў гэтае патрабаванне. З гэтае нагоды я напісаў скаргу ў аблвыканкам, але атрымаў дзіўны адказ: чыноўнікі спаслаліся на закон аб зваротах грамадзян у ранейшай рэдакцыі, дзе моўны аспект улічаны не быў. Таму я буду звяртацца ў пракуратуру, каб там далі ацэнку ўзроўню кампетэнтнасці чыноўнікаў", -- гаворыць Ян Дзяржаўцаў.

Як мы ўжо паведамлялі, Ян Дзяржаўцаў раней звяртаўся  ў Першамайскую раённую пракуратуру, але там яго пазіцыю не падтрымалі. Актывіст цытуе адказ старшага дарадніка юстыцыі Ю.В.Раманоўскага:

 "Пракурорскі работнік піша, што мая заява наконт пікету мае разглядацца ў межах Закону аб масавых мерапрыемствах, а таму не падпадае пад дзеянне закону аб зваротах грамадзян. Я з гэтым не згодны, бо пісаў менавіта заяву – а дакументы гэтага кшталту згадваюцца ў Законе “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”, да таго ж меў месца факт майго індывідуяльнага звароту як такога, што таксама нельга выпускаць з-пад увагі. Таму адказ з Першамайскай раённай пракуратуры мяне не задавальняе, і я буду звяртацца ў вышэйшую інстанцыю".

Нагадаем, Ян Дзяржаўцаў збіраўся правесці цягам пяці дзён 15 інфармацыйных пікетаў – каб інфармаваць віцебскую грамадскасць пра апошнюю судову справу Сяргея Каваленкі. Актывіст быў гатовы праводзіць па тры пікеты штодня – у розных раёнах абласнога цэнтру. Аднак усе тры раённыя адміністрацыі далі яму адмовы, у тым ліку Першамайская – на рускай мове.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international