Затрыманьні маладых актывістаў ў Воршы
02.10.2006.
30 верасьня ўвечары ў 22:00 у цэнтральным парку г.Воршы былі затрыманыя пяць актывістаў «Маладога Фронту», паведаміла Радыё Свабода. Сярод затрыманых быў лідэр сьветлагорскага МФ. Хлопцаў затрымалі за тое, што на сваё вопратцы яны мелі сымболіку-значкі кампаніяў "За Свабоду!" і "16".Паводле словаў міліцыянтаў, моладзевыя актывісты былі падобныя на нейкіх людзей, якія днямі "кагосьці зьбілі". Усіх затрыманых адвезьлі ў будынак Варшанскага ГУУС, дзе маладым людзям пагражалі тым, што ім "будзе прад`яўленае абвінавачваньне па арт.167 ч.2" (“несанкцыянаванае пікетаваньне”).
Усіх затрыманых пратрымалі да дзьвух гадзінаў ночы й без складаньня пратаколаў вызвалілі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








