Рок-салідарнасць з Кулінковічам

2012 2012-04-03T15:54:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulinkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
«Нейра Дзюбель» за актыўную грамадзянскую пазіцыю трапіў у «чорныя спісы»

«Нейра Дзюбель» за актыўную грамадзянскую пазіцыю трапіў у «чорныя спісы»

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» запрашае 6 красавіка на творчую сустрэчу з лідэрам гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандрам Кулінковічам.

Сустрэча пройдзе ў офісе БНФ па адрасе Менск, ул.Чарнышэўскага, 3.

У праграме - прэзентацыя кампаніі «Рок-салідарнасць», адказы на пытанні, конкурсы, дыскусія аб актуальных праблемах беларускай рок-музыкі, а таксама невялікі акустычны выступ і шмат іншага і цікавага! Уваход вольны! Пачатак 19:00.

Гурт «Нейра Дзюбель» - адзін з найбольш вядомых і папулярных беларускіх рок-гуртоў.

Ён з'яўляецца ўдзельнікам знакавых фестываляў: «Be Free» (Будзь вольным!), «Басовішча», «Рок-каранацыя», «Рок па вакацыях» і інш. За актыўную грамадзянскую пазіцыю гурт разам з іншымі гуртамі трапіў у так званыя «чорныя спісы».

За апошнія месяцы былі адмененыя ўсе запланаваныя канцэрты гурта.

«Рок-салідарнасць» - грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкаў, якія трапілі ў чорны спіс, створаная актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі, распачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень абароны правоў чалавека. Кампанія стартавала ў Менску і на сёння закранула Магілёў, Наваполацк, Віцебск і іншыя гарады краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international