“Людзі ў цывільным” збіраюць звесткі пра з’ехаўшых за мяжу

2012 2012-04-03T15:25:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра АГП Сяргей Ліс з мястэчка Азёры Гарадзенскага раёну паведаміў, што ў канцы мінулага тыдня яго спыніла дарожная аўтаінспекцыя абсалютна беспадстаўна, калі ён вяртаўся з Гародні дахаты ў Азёры.

Пасля гэтага з Лісам размаўляў чалавек у цывільным, які дапытваўся ў актывіста пра іншага жыхара Азёраў, таксама сябра АГП – Кірыла Семянчука, які з’ехаў пасля выбараў у Варшаву і папрасіў там палітычнага прытулку. Невядомы, у якім Сяргей Ліс падазрае супрацоўніка КДБ, спрабаваў запалохаць яго і нават пагражаў арыштам на 15 сутак, калі ён не дасць патрэбнай інфармацыі пра з’ехаўшага Семянчука.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international