Палова апытаных беларусаў лічаць неабходным адмяніць смяротную кару ў краіне

2012 2012-04-03T14:06:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

49,7% беларусаў мяркуюць, што смяротная кара ў краіне павінна быць адменена. Такія звесткі сакавіцкага апытання грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільня, Літва).

Сацыёлагі зазначаюць, што ў снежні 2009 года толькі 36,8% беларусаў выступалі за адмену смяротнай кары. Звесткі апытання таксама паказваюць,

што за захаванне гэтага віду пакарання сёння выступаюць 40,8% апытаных (54,6% — у снежні 2009 года).

Пры гэтым колькасць тых, хто лічыць неабходным увядзенне пасады Упаўнаважанага па правах чалавека, сёння ўдвая большая, чым тых, хто трымаецца процілеглай думкі — 56,3% супраць 28,5%.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international