Конкурс інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку

2012 2012-04-03T14:00:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/konkurs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” у межах праекта “Беларуская вясна ў Вільні” абвесьціла конкурс канцэпцыяў мастацкіх інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку. Аўтары найлепшых канцэпцыяў  атрымаюць магчымасьць рэалізаваць свае працы ў грамадзкай прасторы Вільні, атрымаюць 1000 літаў на выдаткі для рэалізацыі праекта. Агулам будуць падтрыманыя тры найлепшыя працы.

Тэматыка інсталяцыяў: парушэньне правоў чалавека ў Беларусі, праблематыка ізаляцыі Беларусі ад Эўрапейскага Зьвязу, салідарнасьць Літвы зь Беларусьсю.

Канцэпцыі прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах. Адзін аўтар можа падаць некалькі канцэпцыяў.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць папярэднюю заяўку (імя, прозьвішча, нумар тэлефона, e-mail) да 8 красавіка, а таксама канцэпцыю (ня больш за 3 старонкі) на электронны адрас: info.studalliance@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка 2012 году.

Падрабязная інфармацыя – на сайце: students.ehu.lt/afisha/konkurs-nstaliacyj-na-hramadska-pal-tycnuiu-tematyku



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international