Праваабаронцы: павіншуем палітвязняў з Вялікднем

2012 2012-04-03T13:58:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“Напішы паштоўку, дайшлі віншавальную тэлеграму палітвязням!” – заклікаюць гродзенскія праваабаронцы цэнтра “Вясна” ды Беларускага Хельсінскага камітэта.

Для тых, хто не ведае, што можна ім напісаць, каб віншаванне дайшло да адрасата, прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Раман Юргель лічыць, што хопіць некалькіх  добрых сказаў.

- Напісаць хоць некалькі сказаў віншавання. Напрыклад, "шаноўны спадар Алесь Бяляцкі, віншуем з надыходзячым Вялікднем! Са святам светлай Пасхі! Жадаем сілы, веры, сілы духа, надзеі і хутчэйшага вызвалення з-за кратаў". Такі тэкст пакуль што прымалі на пошце і па тэлефоне аператары. І такія тэксты даходзяць як у паштоўках, так і ў тэлеграмах з хатніх тэлефонаў.

Чым большая колькасць віншаванняў будзе адаслана, тым большая верагоднасць, што палітвязні атрымаюць іх. Апошняя інфармацыя пра тое, ці даходзяць лісты да палітвязняў, супярэчная. Цэнзура ў вязніцах ды калоніях, як гэта было за камуністамі, працягвае іх традыцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international