У Гародні міліцыянты склалі фальшывы пратакол

2012 2012-04-03T13:39:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адносінах жыхара горада Гродна Уладзіміра Фяненкі распачата адміністрацыйная справа за адмову прайсці дактыласкапію. 4 красавіка ў судзе Ленінскага раёну адбудзецца яе разгляд. Уладзіміра Фяненку некалькі разоў праз тэлефон супрацоўнікі міліцыі настойліва запрашалі з’явіцца ў міліцыю і здаць адбіткі пальцаў, на што ён адказваў, што гэтая працэдура мусіць адбывацца без парушэння заканадаўства і канстытуцыйных правоў.  

А 20 лютага бягучага году на Фяненку быў складзены завочны пратакол нібыта пра адміністрацыйнае правапарушэнне. У пратаколе напісана, што ён “отказался от дактилоскопической регистрации, чем оказал неповиновение законным требованиям сотрудника ОВД”. На адваротным баку пратакола напісана, што Фяненка адмовіўся ад подпісу. Але Уладзімір Фяненка кажа, што ўбачыў гэты пратакол толькі тады, калі яго выклікалі ў суд. Да ўсяго з даверанасцю ад аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну ў суд з’явіўся зусім іншы ўчастковы інспектар, а не той, які тэлефанаваў Фяненку і складаў пратакол. Па просьбе Фяненкі працэс быў перанесены на 4 красавіка, на ім Уладзімір збіраецца давесці суду неправамоцнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international