Паўлу Вінаградаву могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

2012 2012-04-03T13:29:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1-300x243.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

6 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца судовае паседжаньне па ўзмацненьні нагляду для былога палітвязня Паўла Вінаградава. Падставамі для гэтага лічацца неаднаразовыя парушэньні Кодэксу аб адміністратыўных праваапарушэньнях з моманту ягонай амністыі 14 верасьня 2011 года.

Толькі ў апошні час яго некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і прысуджалі да адміністратыўных арыштаў. Сёлета, напрыклад, ён адбыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 25 сутак.

Павел Вінаградаў згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам Беларусі будзе абавязаны:

  • зьяўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэньні па пытаньнях выкананьня патрабаваньняў прэвентыўнага нагляду;
  • папярэджваць орган унутраных спраў аб зьмене месцаў працы і жыхарства;
  • выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў.

Прэвентыўны нагляд прадугледжвае таксама абмежаваньні па часе знаходжаньня  за межамі жыльля, а таксама забарону на наведваньне вызначаных масавых мерапрыемстваў ды іншыя абмежаваньні.

Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Мотыль.

Нагадаем, што 15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёну Менска прайшло судовае паседжаньне, па выніках якога быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international