Затрыманыя ўдзельнікі акцыі пратэсту
02.10.2006.
29 верасьня а 8 гадзіне вечара некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з партрэтамі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых палітыкаў.Удзельнікі акцыі прастаялі на плошчы ня больш пяці хвілінаў, потым іх сталі затрымліваць байцы АМОНу, паведаміла Радыё Свабода. Зараз затрымана як мінімум 5 чалавек, некалькі непаўнагадовых ужо адпусьцілі. Вядомыя прозьвішчы некаторых затрыманых Сакалова Вольга, Мікалай Сяргеенка, Ільля Шчарбінскі, Аляксандр Сцепаненка, Яна Карновіч.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








