Аляксандру Кірылаву не дазваляюць правесці пікеты ў Віцебску

2012 2012-04-03T09:27:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirylau-aliaksandr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст незарэгістраванай  апазіцыйнай Беларускай кансерватыўнай партыі "Белая Русь" пайшоў у гарвыканкам, каб падаць заяўку на масавае мерапрыемства. Начальнік аддзелу па зваротах грамадзян адмовіўся патлумачыць, якім чынам падаюцца падобныя заяўкі. Аляксандр Кірылаў (на фота) зрабіў адпаведны запіс у "Кнізе скаргаў і прапаноў", а таксама звярнуўся са скаргай у абласную пракуратуру.

Паводле кіраўніка незарэгістраванай БКП "Белая Русь" Сяргея Рыжова, удзельніка мінулай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі, у Віцебску запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў пад агульным лозунгам "Жабракі, беспрацоўныя, ахвяры палітычнага беззаконня – яднайцеся!":

-- Мэта гэтых мерапрыемстваў – аб'яднаць і палітызаваць сацыяльна апатычныя слаі насельніцтва. Аднак Аляксандру Кірылаву ў гарвыканкаме не патлумачылі, якім чынам ён можа рэалізаваць сваё права на выказванне ўласных палітычных меркаванняў – ён так і не даведаўся, якім чынам мусіць быць аформлена заяўка. Таму ў "Кнізе скаргаў і прапаноў" ён напісаў, што патрабуе, каб у гарвыканкаме ягоны зварот  наконт правядзення масавых мерапрыемстваў быў разгледжаны ў любым выпадку. Таксама Кірылаў звярнуўся ў абласную пракуратуру са скаргай на бяздзеянне работнікаў гарвыканкаму.

На думку Сяргея Рыжова, пасля гэтых падзеяў  не выпадае спадзявацца на тое, што мерапрыемствы будуць дазволеныя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international