Рагачоў: «Зробім дзень Вялікага паста – 6 красавіка – днём дабрачыннай працы!»

2012 2012-04-02T17:31:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_vykankama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працоўныя калектывы ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці «плённа» працуюць па суботах бясплатна. Суботнікі, якія засталіся ў спадчыну ад Савецкага Саюзу, і зараз застаюцца выгоднай для ўлады формай бясплатнай працы. Як мы пісалі, кіраўніцтва Веткаўскага райвыканкаму засталося незадаволеным вынікам суботніку, і працоўныя калектывы прымусілі ў пакаранне яшчэ адну суботу адпрацаваць задарма.

Рагачоўскі райвыканкам пайшоў яшчэ далей: старшыня райвыканкаму Віктар Банчук выдаў распараджэнне, згодна якому 6 красавіка ў горадзе пройдзе «Раённы дзень дабрачыннай працы». «У сувязі з будаўніцтвам у Рагачове праваслаўнага храму рэкамендавана кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам 6 красавіка правесці раённы дзень дабрачыннай працы», - гаворыцца ў дакуменце. У распараджэнні адзначаецца, што заробленыя сродкі ў аб'ёме, «вызначаным працаўнікамі ў добраахвотным парадку», будуць пералічаны на рахунак новага храма.

«Зробім дзень Вялікага паста – 6 красавіка – днём дабрачыннай працы!» - заклікаюць карэспандэнты мясцовага выдання «Свабоднае слова».

Варта заўважыць, што як і суботнікі ў нас праводзяцца «па ініцыятыве працоўных калектываў», так і можна разумець распараджэнне райвыканкаму ў частцы «рэкамендуецца».

У пацверджанне правільнасці і неабходнасці правядзення Дня бясплатнай працы выступіў у мясцовай газеце і святар, які таксама заклікаў жыхароў горада плённа папрацаваць на карысць будаўніцтва царквы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international