Дземідзенка пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна

2012 2012-04-02T16:22:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З турмы на Акрэсціна выйшаў затрыманы напярэдадні Дня Волі Мікалай Дземідзенка. Усе дзесяць сутак свайго арышту намеснік старшыні Маладога Фронту правёў на першым паверсе турмы, у камеры без вокнаў і ацяплення.

Па словах маладзёна, міліцыянты такім чынам пакаралі яго за адстойвання ўласных правоў. Дзесяць дзён Мікалаю Дземідзенку адмаўлялі ў медычнай дапамозе, спасылаючыся на адсутнасць у турме лекаў.

Самай галоўнай жа перашкодай нармальнаму існаванню на Акрэсціна Мікалай Дземідзенка называе вялікую колькасць пацукоў і нізкую тэмпературу.

– У гэты раз на Акрэсціна маё ўтрыманне было досыць спецыфічным, таму што амаль увесь тэрмін я прасядзеў у так званым адстойніку, у камеры на першым паверсе, дзе вельмі нізкая тэмпература. Гэта становіцца нейкай практыкай адміністрацыі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, бо я ўжо не першы палітычны вязень, каторы знаходзіцца ў гэтай камеры. Мяне пасадзілі туды адразу, як з гэтай камеры вызваліўся Раман Васільеў. Побач ў такім жа адстойніку ўвесь свай тэрмін знаходзіўся Улад Ероменак. Я чытаў кнігі, маліўся і спаў у асноўным, там больш асабліва заняцца няма чым.

Мікалай Дземідзенка быў схоплены супрацоўнікамі міліцыі напярэдадні Дня Волі. 22 сакавіка падчас аблавы на актывістаў Маладога Фронту маладзёна абвінавацілі ў дробным хуліганстве, а на наступны дзень асудзілі на дзесяць сутак арышту за жаданне накіраваць 25 сакавіка святочнае шэсце ў цэнтр Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international