Дадатковая інфармацыя па справе Кавалёва накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН

2012 2012-04-02T12:17:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана дадатковая інфармацыя ў рамках разгляду індывідуальнага паведамлення маці асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага Уладзіслава Кавалёва -- Любові Кавалёвай і ягонай сястры Таццяны Казяр. Мэта дадатковага паведамлення – праінфармаваць Камітэт пра афіцыйную дату выканання прысуду і пра абставіны, якія яго суправаджалі .

Па словах  юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка, маці Уладзіслава Кавалёва не магла даведацца, дзе ён знаходзіцца ўвесь тыдзень пасля таго, як было паведамлена пра адмову ў памілаванні. Адвакат таксама не мог патрапіць да яго на сустрэчу як мінімум два дні, якія папярэднічалі выкананню смяротнага пакарання. Гэтыя акалічнасці, звязаныя з выкананнем смяротнага прысуду,  таксама могуць з’явіцца прадметам разгляду ў Камітэце.

Уладзіслаў Кавалёў быў расстраляны 15 сакавіка, на другі дзень пасля адмовы Аляксандра Лукашэнка аб памілаванні.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international