Баранавічы: спроба адстояць справядлівыя выбары праз суд

2012 2012-04-02T11:07:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус (на фота) накіраваў заяву ў гарадскі суд, у якой просіць прызнаць незаконнымі перавыбары Рады цэнтральнага кірмашу горада. У заяве паведамляецца, што ён раней пісьмова звяртаўся у гарадскую і абласную пракуратуры са скаргай на дзеянні адміністрацыі Баранавіцкага цэнтральнага кірмашу. Актывіст патрабаваў пракурорскага рэагавання на тое, што новая Рада была выбрана не агульным сходам прадпрымальнікаў, а прызначана адміністрацыяй каапрынку. Абсалютная большасць прадпрымальнікаў не толькі не ведала пра месца і час, але і не была запрошана на гэты сход.

- Пракуроры Баранавіцкага раёну Грушэўскі А.В. і Брэсцкай вобласці Точка А.Т. не выканалі сваіх абавязкаў і ўхіліліся ад адказу па сутнасці пастаўленых пытанняў. Таму я вырашыў звярнуцца ў Баранавіцкі гарадскі суд. каб ён адмяніў вынікі “выбараў” Рады кірмашу 18-20 снежня 2011 года і абавязаў адказніка вярнуць мне кошт дзяржаўнай пошліны ў памеры 105 тыс. рублёў,- патлумачыў Мікалай Чарнавус.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international