Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра “Вясна” па сітуацыі з Сяргеем Каваленкам

2012 2012-03-30T18:49:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fidh-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць палітычны пераслед Сяргея Каваленкі і забяспечыць яму належную медыцынскую дапамогу

Парыж-Мінск, 30 сакавіка 2012 г.

24 лютага 2012 г. суд Першамайскага раёна г. Віцебска прысудзіў апазіцыйнага актывіста Сяргея Каваленку да 2 гадоў і 1 месяцу пазбаўлення волі, прызнаўшы яго вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Нагадаем, што 14 траўня 2010 г. суд Кастрычніцкага раёна г. Віцебска прысудзіў Сяргея Каваленку на 3 гады «абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Крымінальны пераслед актывіста пачаўся пасля таго, як 7 студзеня 2010 г. ён вывесіў беларускі бел-чырвона-белы сцяг, альтэрнатыўны афіцыйнаму, на верхавіне галоўнай навагодняй ёлкі ў г. Віцебску. Пры затрыманні супрацоўнікамі міліцыі Каваленка быў сур'ёзна збіты і пазней абвінавачаны па ч. 1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 363 (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка праваахоўных органаў пры выкананні ім службовых абавязкаў).

Публічная дэманстрацыя і вывешванне Каваленкам сцяга ні ў якім разе не можа кваліфікавацца як хуліганскія дзеянні; яны з'яўляюцца грамадска-палітычнай акцыяй, не носяць «характару асаблівага цынізму і відавочнай непавагі да грамадства» і не мелі гэтага на мэце.

Паўторнае прыцягненне Сяргея Каваленкі да крымінальнай адказнасці за нібыта ўхіленне ад адбыцця пакарання - непрыхаваны працяг палітычных рэпрэсій у дачыненні да яго і спроба далейшай ізаляцыі актывіста апазіцыйнай партыі.

З моманту арышту Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку, якая з перапынкамі працягваецца з 19 снежня 2011 г. Асаблівую занепакоенасць FIDH і Праваабарончага цэнтра "Вясна" выклікае тое, што медыцынская дапамога Сяргею Каваленку аказваецца ва ўмовах пенітэнцыярнай установы. 26 сакавіка 2012 г. Сяргей Каваленка быў адпраўлены ў псіхіятрычнае аддзяленне на тэрыторыі выпраўленчай калоніі "Віцьба-3". Стан яго здароўя, па атрыманай інфармацыі, крытычны. У гэтых умовах FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказваюць апасенне за яго жыццё, а таксама сур'ёзную занепакоенасць магчымым ужываннем да яго прымусовага псыхіятрычнага лячэння.

FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Сяргея Каваленку, спыніць яго крымінальны пераслед і забяспечыць яму неабходную і неадкладную медыцынскую дапамогу ў кваліфікаванай медыцынскай установе адкрытага тыпу.

Адказнасць за жыццё і здароўе Сяргея Каваленкі цалкам ляжыць на кіраўніцтве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у распараджэнні якога ён зараз знаходзіцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international