Умовы ўтрыманьня на Акрэсціна па-ранейшаму кепскія

2012 2012-03-30T12:37:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алена Дубовік, затрыманая 24 сакавіка падчас канцэрту ў ДК МТЗ і асуджаная да 3 сутак арышту, напісала скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні і кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Алена Дубовік так апісвае сітуацыю з затрыманнем:

“24 сакавіка 2012 года я знаходзілася ў Доме культуры МТЗ па вул.Даўгабродскай ў г. Мiнску, дзе праходзіў канцэрт. Там я была ў ліку іншых асоб беспадстаўна затрыманая невядомымі людзьмі ў масках. Чалавек у цывільным, які каардынаваў іх дзеянні, ударыў мне па галаве, пасля чаго я дрэнна сябе адчувала. Ужыванне фізічнай сілы не было абумоўлена маімі паводзінамі, бо я супраціву не аказвала. Адзін з тых, хто мяне затрымліваў, груба вырваў у мяне з рукі мабільны тэлефон, пашкодзіўшы мне палец”.

Умовы ўтрымання адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама супярэчаць заканадаўству, які вызначае іх правы – Канстытуцыі, ПВКаАП, Правіламі ўнутранага распарадку спецыяльных установаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе адміністратыўнага арышту, зацверджанымі Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2007 № 194, адзначае Алена Дубовік у скарзе.

“Супрацоўнікі ЦІП пастаянна грубымі, выкарыстоўвалі ў сваёй прамове ненарматыўную лексіку. Па прыездзе ў ЦІП быў праведзены надгляд, аглядаў мяне супрацоўнік мужчынскага полу. Мяне змясцілі ў камеру, дзе змяшчалася 8 чалавек. Спальных месцаў абсталявана не было. Пасцельная бялізна і матрац мне не выдавалі.

Туалеты ў камерах ЦІП знаходзяцца ў паўметры ад спальнага месца і «адгароджаныя» ад спальнага месца толькі адной перагародкай.

У камерах недастаткова натуральнага асвятлення. Кругласуткава ўключана штучнае асвятленне, але яно недастатковае, у камеры круглыя суткі паўзмрок. Чытаць можна толькі з вялікімі намаганнямі і вельмі непрацяглы час, бо хутка стамляюцца вочы.

У камеры вельмі холадна, бо адкрытая і не зачыняецца фортачка, яе ўшчыльняюць падручнымі сродкамі – газетамі. У той самы час у камеры душна, паколькі практычна ўсе акрамя мяне палілі.

За трое сутак знаходжання мяне не вадзілі на шпацыры.

У камерах не было пітной вады (вада з рукамыйніка, які быў у камеры, не прыдатная для піцця).

Пры паступленні мне далі кавалачак мыла і некалькі лісткоў газеты замест туалетнай паперы.

Пры змяшчэнні ў ІЧУ мяне не азнаёмілі з правамі і абавязкамі.

У камеры вадзіліся пацукі. Некаторыя з арыштаваных у камеры былі ў крайняй ступені неахайныя, але адміністрацыя не прымала захадаў для таго, каб правесці ім хоць бы элементарную санапрацоўку.

Медсястра ЦІП адмаўлялася падчас штодзённага абыходу прымаць скаргі арыштаваных.

Для атрымання медыцынскай дапамогі я прасіла выклікаць мне «Хуткую», аднак яе выклікалі толькі пасля настойлівых неаднаразовых просьбаў”, - паведамляецца ў скарзе.

Алена Дубовік патрабуе правесьці праверку выкладзеных фактаў і прыняць захады працэсуальнага рэагавання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international