Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 34 базавыя велічыні

2012 2012-03-30T16:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchukin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Шчукін

Валерый Шчукін

Пад час суду над лідэрам партыі «Справядлівы сьвет» Сяргеем Калякіным, кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам і каардынатарам «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандрам Атрошчанкавым 29 сакавіка ў Оршы быў затрыманы праваабаронца Валерый Шчукін.

Як паведамілі вечарам актывісту кампаніі «Наш дом» Мікалаю Петрушэнку у Аршанскім РАУСе,  Шчукін затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і змешчаны ў пастарунак. У чым яго вінавацяць – не паведамляецца.

Калі міліцыя забараніла прысутнічаць на судзе жадаючым, Валерый Шчукін сваім целам заблакаваў дзьверы на трэці паверх. Ён лёг на падлогу ў дзьвярах, каб іх не зачынілі. Пазней Шчукіна папярэдзілі, што прапусьцяць толькі з медыцынскай даведкай.

* * *

Сёння раніцай журналістка Алена Сцяпанава спрабавала высветліць у судзе Аршанскага раёна і горада Оршы час разгляду справы Валерыя Шчукіна, аднак яе ў грубай форме "заўхоз" суду Т.Сіпара выдаліла з памяшкання суду. Яна напісала скаргу на імя старшыні суду.  Старшыня суду Антаніна Карэтнікава аддала загад не ўпускаць у памяшканне пэўных людзей.

10-40. Супрацоўнікі міліцыі, якія затрымлівалі Шчукіна ўчора, падцвердзілі, што на праваабаронцу складзены пратакол за дробнае хуліганства, якое выразілася ў дэманстратыўным ляжаньні на падлозе ў судзе.

11-30. З памяшканьня суду выдалілі мясцовага актывіста Ігара Казмерчака. Ён паведаміў, што да суду пад'ехаў аўтазак. Праваабаронца Васіль Леўчанкаў, якога таксама не прапусцілі ў памяшканьне, паведаміў, што у суд прапускаюць толькі па позвах. Маўляў, гэта распараджэньне старшыні суда Антаніны Карэтнікавай.

12-05. Пасьля шматлікіх скаргаў прадстаўнікоў грамадскасьці і журналістаў запусьцілі ў судовую залю, папярэдне агледзеўшы рэчы. Суддзя Тацяна Рыбакова адхіліла адвод Шчукіна суддзі, аднак Шчукін папрасіў каб яго інтарэсы абараняла адвакат  з Менску. Таму ў судзе абвешчаны перапынак да 16 гадзін.

12-50. Мясцовыя праваабаронцы перадалі ў Ізалятар часовага ўтрыманьня, куды адвезлі Валерыя Шчукіна, прадуктовую перадачу.

16-40. Па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”) Валерый Шчукін аштрафаваны на 4 базавыя велічыні (140 тысячаў рублёў), а па артыкуле 23.4 (“Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў”) – на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысячаў рублёў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international