Актывісты непрызнанага ўладамі Саюзу знаходзяцца пад пільнай увагай следчых

2006 2006-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 верасьня ў аддзел дазнаньня Ленінскага раённага ўпраўленьня Горадні выклікалі Анжаліку Борыс. Сьледчую Натальлю Гайдаш цікавіла яе дзейнасьць на чале гэтай арганізацыі.

Анжаліка Борыс, атрымаўшы чарговую позву, наведвае кабінэты сьледчых — прычым, лічыць колькасьць выклікаў. Радыё Свабодзе яна паведаміла, што гэта быў 77 раз, калі яе выклікалі на допыт: "Я адмовілася даваць паказаньні. Пытаньне датычыла маёй цяперашняй дзейнасьці: чаму я арганізую мерапрыемствы Саюзу палякаў?”

Анжаліка Борыс гаворыць, што для яе гэта бессэнсоўнае пытаньне: паўтара году таму яе абралі кіраўніцай Саюзу палякаў дэлегаты зьезду, таму яна і займаецца гэтай дзейнасьцю. Спадарыня Борыс мяркуе, што ёй няма чаго тлумачыць міліцыянтам.

У пастарунак таксама выклікалі актывіста Саюзу палякаў Веслава Кеўляка,
цікавіліся выхадам газэты “Glos znad Niemna na uchodzstwie”. Актывіст арганізацыі Мечыслаў Яскевіч і заснавальнік Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін таксама былі выкліканыя на допыт у пракуратуру .

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international