Дыскрымінацыя па моўным прынцыпе ў дзеянні (фота)

2012 2012-03-29T13:16:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bial-dyskrum-mova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бялыніцкім раёне пры правядзенні раённых алімпіяд па сусветнай гісторыі вучні школ з беларускай мовай навучання вымушаны былі выконваць заданні і даваць адказы на рускай мове. Беларускамоўных варыянтаў заданняў па гісторыі “сеяльнікі разумнага, добрага, вечнага” з Бялыніцкага РАНА нават не падрыхтавалі. Між тым, лічыцца, што ўсе вясковыя школы ў Бялыніцкім раёне з’яўляюцца школамі з беларускай мовай навучання.

Алімпіяды па гісторыі для вучняў розных класаў школ Бялыніцкага раёна прайшлі на базе СШ № 2 гарадскога пасёлка Бялынічы 28 сакавіка.

“ Я разумеў не ўсе пытанні, бо шмат якія тэрміны адрозніваюцца ад таго, чаму нас вучылі ў школе, - кажа адзін з удзельнікаў алімпіяды па гісторыі, вучань 5-га класа Машчаніцкай сярэдняй школы. – Не ведаю, чаму нельга было задаваць пытанні па-беларуску. Праўда, нам настаўніца, калі рыхтавала да алімпіяды, казала, што трэба будзе адказваць па-руску. Наогул нашы настаўнікі кажуць, што да ўсіх прадметных алімпіяд, акрамя алімпіяды па беларускай мове, рыхтавацца трэба па-руску, бо пытанні будуць на рускай мове”.

Сумна, што ў краіне, якая называецца Рэспублікай Беларусь, беларуская мова выцясняецца з ужытку нават у тых школах, дзе яна задэкларавана як мова навучання…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international