Сябра Моладзі БНФ Павел Краўчанка быў выкліканы на размову ў КДБ

2006 2006-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасьня ў 11:40 раніцы сябру Моладзі БНФ Паўлу Краўчанку пазваніў на хатні тэлефон невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Пасьля кароткай размовы супрацоўнік прапанаваў Паўлу прыйсьці ва ўстанову Камітэту для дэталёвай размовы, паведаміла прэс-група Партыі БНФ.

“Тэлефонны званок нашаму сябру ёсьць сьведчаньнем пачатку актыўнага нагляду за моладзьдзю БНФ з боку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, – каментуе сітуацыю старшыня моладзі БНФ, юрыст Алесь Каліта. - Фармат тэлефоннага званка, па сутнасьці, ананімнага, дазваляе меркаваць, што ў дачыненьні Паўла Краўчанкі была прынятая спроба прамацаць глебу, а таксама знайсьці сваіх сексотаў унутры нашай арганізацыі. Хачу заявіць, што любыя спробы ўціску на сябраў моладзі БНФ з боку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі будуць расцэненыя мною, а таксама ўсім кіраўніцтвам моладзі БНФ як замахі на свабоду й асабістую недатыкальнасьць нашых сябраў. У выпадку паўтору такіх дзеяньняў мы абяцаем правесьці кампанію уціску на супрацоўнікаў КДБ шляхам публічнага інфармаваньня насельніцтва пра іх неабдуманую й часам незаконную дзейнасьць з мэтаю ўзьняцьця гэтай праблемы ня толькі на нацыянальным, але й на міжнародным узроўні”.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international