Адвакат сустрэлася з Дашкевічам у глыбоцкай калоніі

2012 2012-03-29T11:29:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З лідарам Маладога фронту Змітром Дашкевічам у калоніі горада Глыбокае сустрэлася адвакат. У калонію разам з адвакатам прыехала і намесніца старшыні Маладога фронту Наста Палажанка.

Па яе словах, Дашкевіч працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары, куды яго кінулі без тлумачэнняў. У камеры з ім утрымліваецца яшчэ 6 чалавек.

Наста Палажанка:

- Яны ўжо нават не тлумачаць, 30 сутак і ўсё. Больш жорстка прэсаваць адкрыта ў турме, чым у ШІЗА, я думаю немагчыма. Недзе праз тыдзень скончваецца гэты 30-ці суткавы тэрмін, не факт, што ён выйдзе, але мы на гэта спадзяемся.

Па словах Насты Палажанкі, сустрэча Дашкевіча з адвакатам працягвалася каля 40 хвілін. Размова ішла аб некаторых юрыдычных пытаннях справы Дашкевіча. На іншыя тэмы размаўляць нельга пад пагрозай прыпынення сустрэчы. Размова з адвакатам праходзіла праз шкло і ў прысутнасці супрацоўнікаў калоніі. Хаця закон прадугледжвае магчымасць канфідэнцыйных сустрэч у асобным памяшканні.

Па словах Насты Палажанкі, нягледзячы на цяжкія ўмовы, настрой Змітра Дашкевіча нармальны, у парадку. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international