Таемны суд над Лябедзькам, Калякіным, Атрошчанкавым - штрафы па 10 б.в.

2012 2012-03-29T16:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_orshy.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другі дзень пасьля затрыманьня ў Оршы 28 сакавіка палітыкаў Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзькі  і Аляксандра Атрошчанкава не прыўнёс хоць нейкай акрэсленасьці з часам разгляду іх адміністратыўных спраў. У расклад разгляду справаў у судзе Аршанскага раёна і горада Оршы на 29 сакавіка, прозьвішчаў Лябедзькі, Калякіна і Атрошчанкава  няма.

Нагадаем, што ўначы 28 сакавіка палітыкаў Аляксандра Атрошчанкава, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзьку знялі з  цягніка “Мінск-Масква”. У Аршанскім РАУСе былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за нібыта хуліганскія дзеяньні ў цягніку.

Прыкладна каля адзінаццаці гадзінаў стала вядома, што ў 12 гадзіне адбудзецца выязны суд у лінейным аддзяленьні міліцыі. Пра гэта даведаўся бацька Аляксандра Атрошчанкава.

11-40. Дзіўныя падрабязнасьці перадаюць праваабаронцы з Оршы. Калі журналісты і прадстаўнікі грамадскіх рухаў дабраліся да лінейнага аддзела міліцыі на транспарце, ім паведамілі, што трэба вяртацца ў суд Аршанскага раёна. Магчыма такім чынам, супрацоўнікі міліцыі заблытваюць сляды, каб ніхто не змог патрапіць на суд.

12-00. Супрацоўнікі міліцыя заяўляюць, што суд закрыты. Праваабаронца Валер Шчукін спрабуе прарвацца праз міліцэйскае ачапленьне, яму пагражаюць затрыманьнем. Радыё “Свабода” паведамляе, што Лябедзьку, Калякіна іАртошчанкава хутчэй за ўсе прывезьлі ў гарадзкі суд. Верагодна, паседжаньне будзе праходзіць на трэцім паверсе суду. Бо на ўваходзе на гэты паверх стаяць міліцыянты і нікога не прапускаюць.

12.10 Судовае паседжаньне вядзе судзьдзя Натальля Байцова. Супрацоўнікі гарадзкога аддзела міліцыі кажуць, што выконваюць рашэньне суду нікога не пускаць у залю.

14-20. Пасьля абедзеннага перапынку аднавіўся суд.  Інфармацыя з залі суда адсутнічае.

15-00. Пасьля абедзеннага перапынку перад уваходам на 3 паверх суду паставілі металашукальнікі і абвясцілі, што прапусцьць на суд усіх жадаючых. Забаранілі праносіць фотаздымачы і дыктафоны. Аднак пасьпелі запусьцяць толькі 8 чалавек. Астатнім забаранілі праходзіць. Валерыя Шчукіна папярэдзілі, што прапусьцяць толькі з медыцынскай даведкай.

15-15.  У залу ўвялі Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава. Затрыманым прапанавалі скарыстацца паслугамі дзяржаўнага адваката, ад якіх яны адмовіліся. Аляксандр Атрошчанкаў папрасіў прызначыць яго адвакатам бацькі. Аднак суддзя адмовіла, заявіўшы, што суд будзе праходзіць без адвакатаў. Затрыманыя заявілі хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі справы. Суд задаволіў просьбу. На азнаямленне з матэрыяламі далі 20 хвілін. Усіх прысутных выдалілі з залы.

Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў аштрафаваныя на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў) кожны і вызваленыя. Іх прызналі вінаватымі ў парушэньні артыкулу 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства". Пашпарты ім не вярнулі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international