Алесь Бяляцкі будзе працаваць на швейнай вытворчасці

2012 2012-03-28T16:53:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сустрэча Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй Пінчук адбудзецца толькі ў наступным месяцы. Старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” больш трох тыдняў трымалі ў турэмным каранціне і толькі ў мінулы чацвер перавялі ў атрад.

У Бабруйскай калоніі сустаршыня Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека будзе працаваць на швейнай вытворчасці. Пра гэта Алесь Бяляцкі паведаміў сваёй жонцы Наталлі Пінчук у першым лісце пасля пераводу ў атрад.

– Сустрэчы не адбудзецца, паколькі Алесю працягнулі каранцін. У яго каранцін павінен быў закончыцца 15 сакавіка, але яму працягнулі яшчэ на тыдзень. Сёння я атрымала ліст з якога стала вядома, што 22-га яго перавялі ў атрад. Чым ён будзе займацца ў атрадзе ён сам не ведае, бо ліст датаваны 22 сакавіка. Адзінае ведае, што гэта адрад, які будзе хадзіць на швейную вытворчасць. А што тычыцца здароўя, самаадчування, ён не піша. Але добрым знакам для мяне з'яўляецца ўжо тое, што я атрымала ад яго ліст.

24 лістапада мінулага года Першамайскі суд Мінска прызнаў Алеся Бяляцкага вінаватым у нясплаце падаткаў з грошай, што ішлі на праваабарончую дзейнасць і асудзіў на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Большасць міжнародных праваабарончых арганізацый назвалі прысуд палітычным. Вызвалення Бяляцкага і перагляд ягонай справы патрабуюць і прадстаўнікі еўрапейскіх краін, якія ўнеслі суддзю і пракурора на працэсе ў спіс непажаданых у Еўропе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international