Ганаровага старшыню Саюзу палякаў Тадэвуша Гавіна выклікалі на допыт у РУУС Ленінскага раёну Горадні
29.09.2006.
Сьледчых цікавіла дзейнасьць старшыні непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжэлікі Борыс, а таксама падрабязнасьці выданьня газэты “Глос з-над Нёмна ў выгнаньні”. Як паведаміла Радыё Свабода, Тадэвуш Гавін скарыстаўся правам не сьведчыць супраць сябе і адмовіўся даваць паказаньні.Нагадам, што 28 верасьня ў аддзел дазнаньня Ленінскага раённага ўпраўленьня Горадні выклікалі Анжаліку Борыс.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










