Яшчэ дзве незалежныя тэлежурналісткі атрымалі пракурорскія папярэджанні

2012 2012-03-28T12:56:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта сябры ГА «БАЖ» Аліна Радачынская і Вольга Чайчыц. Такім чынам, органы пракуратуры за гэты год вынеслі ўжо восем пісьмовых папярэджаняў журналістам.

Абедзвюх выклікалі на раніцу 28 сакавіка ў Пракуратуру г. Мінска афіцыйнымі позвамі, дзе ўручылі пісьмовыя папярэджанні.

Дакументы адрозніваюцца толькі прозвішчамі журналістак — іх звінавачваюць у супрацоўніцтве з тэлеканалам «Белсат» і папярэджваюць аб недапушчальнасці ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі РБ без акрэдытацыі (п.4 арт. 35 закона «Аб СМІ»). Пад дакументам, датаваным 22 сакавіка, стаіць подпіс намесніка пракурора г. Мінска К. Кежуна.

Нагадаем, што такую ж паперу атрымаў 2 сакавіка незалежны тэлеаператар і сябра ГА «БАЖ» Зміцер Краўчук.

Такім чынам, органы пракуратуры за гэты год вынеслі ўжо восем пісьмовых папярэджаняў журналістам.

Раней аналагічныя атрымалі:

Зміцер Кісель (Брэст) — 19 сакавіка (папярджанне датавана 27-м лютага); Гражына Шалкевіч (Гродна) — 27 лютага; Аляксандр Дзянісаў і Віктар Парфёненка (Гродна) — 21 лютага; Мікола Дзятчэня (Гродна) — 16 лютага. Нядаўні зварот ГА «БАЖ» у Гродзенскую пракуратуру ў звязку з гэтымі падзеямі плёну не даў.

Акрамя таго, у 2012 годзе трое журналістаў атрымалі вусныя папярэджанні ад органаў КДБ: 30 студзеня — Гражыну Шалкевіч, 22 лютага — стваральніка сайта «Свабодны рэгіён» з Полацку Яўгена Парчынскага, а 28 лютага — Андрэя Мялешку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international