Брэсцкі аблвыканкам прызнаў наяўнасць у абласным цэнтры экалагічных праблем, звязаных з забруджанасцю паветра

2012 2012-03-28T10:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanius-ganna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рамках кампаніі “За чыстае паветра” актывісты грамадскіх арганізацый передалі ў мясцовы гарвыканкам больш за 1000 подпісаў жыхароў Брэста, якія патрабуюць вырашэння праблем, у выніку якіх з’явіліся дрэнныя пахі на тэрыторыі каля ракі Мухавец.

Чыноўнікі гарыканкама фактычна абмежаваліся адпіскай, спаслаўшыся на тое, што ачышчальныя збудаванні не могуць справіцца з пераапрацоўкай шкодных рэчываў, якія трапляюць на бераг ракі.

Такі адказ гарадскіх уладаў актывістаў не задаваліў і яны накіравалі скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам. Днямі адтуль прыйшоў ліст, у якім гаворыцца, што санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў абласным цэнтры сапраўды пагоршылася, а вырашыць праблему дрэнных пахаў абяцаюць да 2016 года, калі плануецца скончыць рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў.

Як паведаміла адна з ініцыятараў збору подпісаў Ганна Канюс (на фота), адказ з аблвыканкама прызнае наяўнасць праблемы і акрэслівае хоць нейкі тэрмін, калі яе паспрабуюць вырашыць. “Але здзіўляюць адносіны да звароту, падпісанага больш за тысячай жыхароў Брэста, з боку гарадскіх уладаў, - распавядае Ганна Канюс. – Непрымальны такі падыход, калі пра тое, што робіцца на мясцовым узроўні для вырашэння праблем граджан, мы даведваемся толькі пасля звароту ў вышэйстаячыя інстанцыі”.                 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international