Леанід Судаленка выйграў суд з Дзяржаўтаінспекцыяй

2012 2012-03-28T09:32:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку ўдалося даказаць у судзе, што ён не парушаў правілы дарожнага руху і не перавышаў хуткасць у населеным пункце. За гэта супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спрабавалі пазбавіць праваабаронцу пасведчання кіроўцы. Суд цягнуўся 10 месяцаў.

Паведаміў Леанід Судаленка:

- Быццам бы я ў населеным пункце, у вёсцы, па трасе Віцебск-Гомель рухаўся са скорасцю, якая перавышае дапушчальную 30 км/г. Я не пагадзіўся з такім абвінавачваннем і пачаў праз суд абараняць свае правы. Мне спатрэбілася 10 месяцаў. Пяць разоў мяне прыцягвалі да адказнасці і пяць разоў я адмяняў праз суд.

Амаль год Леаніду Судаленцы даводзілася ездзіць па часовым пасведчанні кіроўцы, кожны месяц звяртаючыся ў ДАІ, каб працягнуць яго яшчэ на месяц. Па словах праваабаронцы, супрацоўнікі ДАІ не змаглі прадаставіць суду выразных доказаў таго, што ён перавысіў хуткасць. Тым больш здымак радара ў ДАІ проста не захавалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international