Чарговы раз адмолена ў прадстаўленьні інфармацыі незалежнаму выданьню
28.09.2006.
Па зьвестках БАЖу, 27 верасьня начальнік гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Слонімскага райвыканкама Мікалай Дзегцяроў у чарговы раз адмовіўся паведаміць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Антону Трафімовічу. Чыноўнік адказаў, што ён не будзе супрацоўнічаць з выданнем, бо ўсю інфармацыю перадае раённай дзяржаўнай газеце. “І ніякі закон аб друку на мяне не дзейнічае!”, — сцвярджаў Мікалай Дзегцяроў у размове з карэспандэнтам “Газеты Слонімскай”.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









