Лідараў апазіцыі затрымалі на мяжы з Расіяй

2012 2012-03-28T08:45:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька былі знятыя з цягніка па дарозе ў Расею. Гэта першы раз, калі невыязных апазыцыянэраў не выпускаюць праз беларуска-расейскую мяжу.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў у момант затрымання паспеў патэлефанаваць сайту charter97.org, але гаварыць не мог. 

На працягу прыкладна пяці хвілін журналісты чулі, як яго, лідара партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна і старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі спрабавалі вывесці з купэ цягніка.

Сяргей Калякін патрабаваў ад людзей, што затрымлівалі яго, прадставіцца, казаў, што не згодны ісці з незнаёмымі людзьмі, бо ў Беларусі ўжо былі выпадкі палітычных выкраданняў і забойстваў. Урэшце, усіх затрымалі і кудысьці адвялі.

Пазней стала вядома, што апазіцыянераў знялі з цягніка № 2 Мінск-Масква на станцыі Орша, і яны былі дастаўлены ў Аршанскі РАУС.

Усе ўтрох 28 сакавіка ў 22.05 меліся вылецець з Масквы ў Брусэль.

Атрошчанкаў, акрамя таго, быў запрошаны на запіс інтэрв’ю для «Русской службы новостей» у Маскве.

А 1.20 карэспандэнту радыё «Свабода» ўдалося дазваніцца да Анатоля Лябедзькі, ён адказаў на званок, але нічога так і не здолеў сказаць. Кар. толькі чуў дыханне Анатоля і голас нейкага службоўца, які, як выглядае, зачытваў нейкія дакументы.

А 1.30 Анатоль Лябедзька зноў адказаў на званок і здолеў сказаць некалькі словаў. На пытанне, на якой падставе іх затрымалі,  лідар АГП паведаміў, што у момант затрымання казалі, што шукаюць наркотыкі, а цяпер «шыюць» адміністратыўную справу.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international