Ян Дзяржаўцаў судзіцца з трыма райвыканкамамі

2012 2012-03-27T12:46:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzjarzaucau-jan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі сябар КХП БНФ падаў заявы ва ўсе тры раённыя суды гораду, бо з трох раённых адміністрацый яму прыйшлі адмовы на правядзенне пікетаў. Гэта своеасаблівы рэкорд -- калі актывіст адначасова судзіцца з трыма органамі ўлады. Зрэшты, колькасць забароненых пікетаў таксама была рэкордная – 15 на працягу 5 дзён.

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў хацеў правесці пікеты з інфармацыйнымі мэтамі: ён замаўляў іх на  тэрмін з 21 па 25 лютага – якраз гэтымі днямі ў Віцебску судзілі  яго аднапартыйца Сяргея Каваленку:

"Я падаваў заяўкі ў Кастрычніцкую, Першамайскую і Чыгуначную раённыя адміністрацыі, прасіў дазволу на пікеты ў тых месцах, якія вызначылі ўлады. Збіраўся штодня праводзіць па тры пікеты – у кожным з раёнаў у розны час. Але мне адмовілі. Першая прычына, як мне напісалі, гэта "немэтазгоднасць".  Другая – што не было папярэдніх дамоваў з ЖКГ, хуткай дапамогай і міліцыяй".

Адмовы Ян Дзяржаўцаў лічыць парушэннем свайго права на выказванне ўласнай палітычнай пазіцыі і парушэннем права землякоў на атрыманне незаангажаванай інфармацыі. Таму ён і звярнуўся ў суд – дакладней, ва ўсё тры раённыя суды.

"У Чыгуначным райсудзе ўжо прайшло папярэдняе слуханне. Я двойчы заяўляў хадайніцтва аб адводзе суддзі Святлане Варатынскай, бо яна відавочна падтрымлівае пазіцыю дзяржаўных структураў. Паўнавартасны судовы працэс прызначаны на 9 красавіка. А ўчора папярэднія слуханні былі ў Кастрычніцкім райсудзе, там разглядаць справу прызначылі суддзю Алену Папкову. Суд па маёй скарзе абудзецца 30 сакавіка", -- распавёў Ян Дзяржаўцаў.

У Першамайскі райсуд актывіст падаў крыху іншую скаргу – на тое, што пра забарону пікетаў яму адказалі па-руску. Хаця ў апошняй рэдакцыі закону аб зваротах грамадзян гаворыцца, што адказы мусяць быць напісаны на мове, якой карыстаўся заяўнік. Сваё гарантаванае законам права на беларускамоўныя адказы ад чыноўнікаў Ян Дзяржаўцаў будзе бараніць у судзе заўтра, 28 сакавіка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international