Мікалая Дзядка пазбавілі чарговай перадачы

2012 2012-03-27T12:25:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Чарговае, ужо сёмае парушэньне рэжыму зафіксавала адміністрацыя калоніі №15 у Магілёве з боку палітвязьня Мікалая Дзядка падчас ягонага знаходжаньня ў ШІЗА (з 12 па 17 сакавіка).

Міколу Дзядка абвінавацілі ў тым, што ён, нібыта, дрэнна прыбіраў памяшканне карцара. За гэта палітвязьня ў чарговы раз пазбавілі наступнай перадачы, якая была запланаваная на травень гэтага году. Цяпер бліжэйшая перадача мае быць толькі ўвосень.

Нагадаем, што Мікалаю Дзядку належаць 4 прадуктовыя перадачы на год па 30 кг кожная. Адной перадачы яго ўжо пазбавілі ў кастрычніку 2011 году. Зараз яму дазволена набываць прадукты харчаваньня і прадметы гігіены на 35 000 рублёў штомесяц. Дарэчы, апошні прыём ежы ў калоніі №15 адбываецца а 17-й гадзіне вечара.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international