Абаронцы салігорскага лесапарку зноўку б'юць трывогу

2012 2012-03-27T11:15:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-les-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістам салігорскай кампаніі “Абаронім лес” стала вядома аб новых незаконных намерах мясцовых чыноўнікаў па высечцы гарадскога лесапарку.

Гэтым разам улады аддалі загад ЖГК “Комплекс” на вынішчэнне чарговага кавалку ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў зялёным трохкутніку на скрыжаванні вуліц Заслонава і Казлова. На дадзеным месцы плануецца ўзвядзенне новага прыватнага шматпавярховіка. Забудоўшчыкам дома мусіць выступіць мінская фірма “КМК-Інвест”. Высечка, па інфармацыі актывістаў кампаніі “Абаронім лес”, адбудзецца да канца гэтага тыдня.

Нагадаем, увосень 2010 году ў гэтай жа частцы лесапарку ўжо былі высечаны дрэвы на тэрыторыі ў некалькі гектараў. Цяпер там заканчваецца будаўніцтва новага панэльнага дзевяціпавярховіка. Зрэшты, лёс тых дрэваў быў перадвызначаны свежазацверджаным генеральным планам забудовы гораду. Новыя ж спробы ўладаў правесці высечку лесу ўжо супряэчаць генплану.

Салігорскія грамадскія актывісты збіраюцца даць актыўны адпор безадказным чыноўнікам. Рыхтуецца шэраг скаргаў ды зваротаў у праваахоўныя ды прыродаахоўныя ведамствы. Спадзяюцца абаронцы лесу і на салідарнасць гараджан. Мясцовыя праваабаронцы ўжо падтрымалі грамадскасць ды накіравалі заяву на правядзенне пікету ў абарону права на здаровае навакольнае асяроддзе ў Салігорскі выканаўчы камітэт.

Акрамя таго, актывісты кампаніі “Абаронім лес” высветлілі, што ў гэтым жа раёне некалькі месяцаў таму незаконна быў высечаны невялікі кавалак з дрэвамі, што ўваходзілі ў ландшафтна-рэкрэацыйную зону. На гэтым месцы ўжо з’явіўся катлаван ды фундамент новага будынку Салігорскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. З гэтай нагоды абаронцы лесу збіраюцца накіраваць скаргу ў пракуратуру на ўзбуджэнне крымінальнай справы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international