Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-03-27T10:28:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыіРадыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека - “Хроніка пераследу”.

Брутальнаму затрыманню з прымяненнем фізічнага гвалту пад час канцэрту ў Менску 24 сакавіка больш за сто юнакоў і дзяўчат і адміністратыўным судам над 15 з іх прысвечаная  рубрыка “Падзея тыдня”.  

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – былы палітвязень па справе 19 сьнежня 2010 году Улазімір Яроменак. Нядаўна рашэннем суду Першамайскага раёну Менска за ім усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год. У размове са Стасем Лісоўскім Уладзімір Яроменак распавядае пра тое, як новы прававы статус паўплывае на ягоныя жыццёвыя планы і грамадзкую актыўнасць.

У музычных паўзах – гурт “IQ 48” 

Слухаць выпуск:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international