Алену Дубовік пакаралі трымя суткамі арышту

2012 2012-03-27T09:33:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

26 сакавіка позна ўвечары ў судзе Партызанскага раёна Менска завяршыўся разгляд адміністратыўнай справы апошняй з затрыманых на канцэрце у Палацы культуры трактарнага завода дзяўчыны. Алену Дубовік пакаралі арыштам на трое сутак за дробнае хуліганства.

У судзе высветлілася, што дзяўчыне былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні пры затрыманьні. Аднак суд не звярнуў на гэта аніякай увагі.

На волю дзяўчына выйдзе толькі сёньня пасьля 18 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства