“За справядлівыя выбары” стварае аргкамітэт на Брэстчыне

2012 2012-03-26T16:30:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybarchyucastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце адбылося паседжанне, мэтай якога было стварэнне ў рэгіёне аргакамітэту кампаніі “За справядлівыя выбары”, якая будзе адсочваць працэс падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў, што павінны адбыцца сёлета.

З гэтай нагоды горад наведалі каардынатары кампаніі - Віктар Карняенка і старшыня Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін, якія абвесцілі, што па ўсёй краіне плануецца накіраваць не менш за тры тысячы назіральнікаў на выбарчыя участкі і прыблізна 1500 чалавек – у склад выбарчых камісій рознага ўзроўню.  
Як распавёў Сяргей Калякін, “наша асноўная мэта – дамагчыся чэснага падліку галасоў, бо сама выбарчая кампанія наўрад ці будзе справядлівай і дэмакратычнай пакуль у Беларусі застаюцца палітычныя зняволеныя, існуюць жорсткія абмежаванні ў асвятленні выбараў у СМІ і іншыя перашкоды”. Актывісты кампаніі “За справядлівыя выбары” лічаць, што калі калі галасаванне на ўсіх яго этапах пройдзе з грубымі парушэннямі заканадаўства і фальсіфікацыямі, нельга дапусціць, каб такія выбары былі прызнаны легітымнымі.

Што тычыцца Брэсцкай вобласці, дык тут збіраюцца прапанаваць дзеля ўключэння ў склад камісій 100-150 чалавек, а яшчэ каля паўтысячы актывістаў будуць браць удзел у працэсе назірання. Па словах Віктара Карняенкі, важна, каб да гэтай справы далучыліся ня толькі мясцовыя актывісты палітчных партый і грамадскіх аб’яднанняў, але і звычайныя грамадзяне, якія неабыякавыя да падобных падзей, што маюць важныя наступствы ў палітычным жыцці Беларусі.       



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international