Барысаў: Міхаіла Васільева «пасуць» перад кожнай масавай акцыяй

2012 2012-03-26T11:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-uaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 25 сакавіка, у дзень, на які ў Менску была прызначаная масавая дазволеная акцыя, прымеркаваная да Дня Волі, пад вокнамі барысаўскага актывіста, старшыні гарадской арганізацыі АГП Міхаіла Васільева ўжо з раніцы дзяжурылі падазроныя асобы ў цывільным.

«З раніцы пад вокнамі маёй кватэры пачаў дзяжурыць аўтамабіль з падазронымі асобамі ў цывільным, - расказаў Міхаіл Васільеў. - Мне ўдалося ўсё ж выслізнуць з пад'езда незаўважаным і з'ехаць на святкаванне Дня Волі ў Менск. Як распавяла пазней жонка, машына прастаяла ў двары да двух гадзін дня».

Варта заўважыць, што такая пільная ўвага да актывіста становіцца ўжо тэндэнцыяй. Так, 19 снежня мінулага года, у гадавіну Плошчы-2010, Васільева таксама «пас»  аўтамабіль з людзьмі ў цывільным. «Дзіўна, што я стаў такой важнай персонай!», - смяецца Міхаіл.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international