Затрымалі наваполацкіх актывістаў

2012 2012-03-25T11:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацкіх актывістаў Віктара Калесніка і Вячаслава Бойка, якія раніцай 25 сакавіка накіроўваліся ў Мінск на машыне на дазволенае ўладамі святкаванне Дня Волі, міліцыя затрымала пад Полацкам.

Міліцэйская машына, не абсталяваная мігалкай і гучнагаварыцелем, гналася за актывістамі каля 10 км, пастаянна сігналіла фарамі. Калі актывісты спыніліся высветліць, чаго ж ад іх хочуць, прыцягваючы ўвагу такім незвычайным спосабам, у віну ім было пастаўлена менавіта неспыненне па першым патрабаванні, хоць мірганне фарамі не з'яўляецца прапісаным у ПДР сігналам прыпынку.

Абодвух актывістаў адвезлі ў Полацкі ГАУС і пратрымалі там да 13.00. Абыходзіліся з затрыманымі вельмі ветліва і нават напаілі каваю.

Яшчэ адзін наваполацкі актывіст, рэдактар ​​сайта «Свабодны рэгіён», заўважыў, што за ім  сочаць яшчэ ад пад'езда і вырашыў не спрабаваць выехаць у Мінск, каб не праводзіць у аддзяленні палову святочнага дня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international