Сяргея Каваленку этапавалі ў вар’ятню на «Віцьбу-3»

2012 2012-03-26T11:45:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У ноч на 26 сакавіка галадоўніка Сяргея Каваленку адправілі этапам ў псыхіятрычную турэмную лякарню пры віцебскай калёніі Віцьба-3.

Пра гэта 26 сакавіка ў адміністрацыі «Валадаркі» паведамілі маці галадоўніка Лідзіі Каваленка і намесьніку старшыні партыі КХП-БНФ Юрасю Беленькаму.

«Нам сказалі, што ў іх няма іншага выйсьця, каб вывесьці яго з галадоўкі, акрамя накіраваньня ў такі шпіталь і потым на падставе пэўнага дыягназу ужыць мэтады прымусовага харчаваньня. Класьці Сяргея ў цывільны шпіталь міліцыянты адмовіліся, хаця мы настойвалі менавіта на такім варыянце», — сказаў «Свабодзе» Юрась Беленькі.

Сяргей Каваленка галадуе з перапынкам з сярэдзіны сьнежня мінулага года. Актывіст дамагаецца адмены прысуду ў 2 гады і месяц за парушэньне хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

«Вар’ятня», куды зьбіраюцца перавесьці Каваленку

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international