Міністэрства юстыцыі даслала ў Вярхоўны Суд пазоў пра прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай

2006 2006-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэсавая служба Мін’юсту, цягам праверкі дзейнасьці ПКБ міністэрства дасылала ў партыю запыты па дакумэнты, што датыкалі ейнага ліку. Аднак неабходных дакумэнтаў партыя не паклала. За гэтае парушэньне Мін’юст даслаў у ПКБ пісьмовае папярэджаньне. Аднак партыя зноў не паклала дакумэнтаў пра свой лікавы склад ва ўказаны ў пісьмовым папярэджаньні тэрмін.

«Міністэрства юстыцыі папярэджвала кіраўніцтва партыі пра мажлівыя наступствы проціпраўнай дзейнасьці. Аднак партыя працягвае ігнараваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь і не прымае захадаў, якія б сьведчылі пра ейнае вяртаньне ў праўнае поле», – гаворыцца ў паведамленьні з Мін’юсту.

Згодна з арт.31 Закону РБ «Пра палітычныя партыі», калі Мін’юст выносіць партыі пісьмовае папярэджаньне і партыя ва ўсталяваны тэрмін не ліквідуе парушэньняў, што сталіся асновай для вынясеньня папярэджаньня, дык дзейнасьць партыі можна прыпыняць на тэрмін ад аднаго да шасьці месяцаў паводле рашэньня Вярхоўнага Суду на заяву Мін’юсту.

«Мінюст яўна сьпяшаецца. Чыноўнікам добра вядома, што папярэджаньне міністэрства абскарджана намі ў Вярхоўным судзе. Да разгляду гэтай справы ў судзе нельга лічыць, што папярэджаньне мела юрыдычную сілу, і мы павінны былі яго выконваць. Я бачу ў дзеяньнях Мінюста не юрыдычны, а палітычны складнік. Уладам патрэбна зачыніць партыю камуністаў перад мясцовымі выбарамі», -- заявіў лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, каментуючы накіраваньне Міністэрствам юстыцыі ў Вярхоўны Суд Беларусі позву аб прыпыненьні дзейнасьці ПКБ, паведаміла АФН.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international