Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі будзе разглядацца 10 красавіка

2012 2012-03-26T08:23:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalienka-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Віцебскі абласны суд мусіць даць адказ, наколькі законнае  і справядлівае  рашэнне вынесла суддзя Першамайскага райсуду Алена Жук, якая прысудзіла сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку 2 гады 1 месяц зняволення ў калоніі.

24 лютага суддзя Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання - абмежаваньне волі без накіраваньня ў установы адбыцця пакарання (гэтак званай "хатняй хіміі"), прысуджанага яму ў 2010 годзе за вывешаны на навагоднюю ёлку бел-чырвона-белы сцяг.

На знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, абвінавачання і пакарання, віцебскі актывіст трымае галадоўку пратэсту – з перапынкамі яна працягваецца з 19 снежня мінулага года.Зараз Сяргей Каваленка знаходзіцца ў мінскім СІЗА.

Суддзя Алена Жук і пракурор Дзмітрый Лутаў, які браў удзел у судовым працэсе над Сяргеем Каваленкам, трапілі ў апошні спіс "невыяздных", які быў скарэктаваны Еўрасаюзам 23 сакавіка.

Тлумачацца і прычыны ўключэння гэтых службовых асоб у спіс. Алена Жук – “наўпрост адказная за парушэнні правоў чалавека, бо адмовіла Сяргею Каваленку ў праве на справядлівы працэс”. Дзмітры Лутаў – пракурор на працэсе Сяргея Каваленкі, у прысутнасці і з удзелам якога “вынесены прысуд па справе — дыспрапарцыйна жорсткі, улічваючы прыроду злачынства, і не адпаведны крымінальнаму кодэксу Беларусі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international