Барысаў: Анатоль Аскерка на волі

2012 2012-03-24T21:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння скончылася 15-сутачная адсідка актывіста Анатоля Аскеркі, які быў затрыманы 9 сакавіка за ўдзел у пікеце, прымеркаваным да дня нараджэння палітвязня Андрэя Саннікава.

Як распавёў Анатоль Аскерка, адчувае ён сябе даволі добра. У яго праблемы са спіной, і 13 сакавіка ён павінен быў ехаць у санаторый на лячэнне. Аднак суддзя Барысаўскага раённага суда Герасімовіч не ўлічыў гэтых абставін і вынес рашэнне аб 15 сутках адміністрацыйнага арышту актывісту за ўдзел у пікеце ў падтрымку палітвязня Андрэя Саннікава. Анатоль кажа, што 15 начэй, праведзеных на дошках ў ІЧУ пайшлі толькі на карысць яго спіне. «Такая вось атрымалася замена санаторыя», - жартуе актывіст.

Анатоль распавёў таксама, што яму ў ІЧУ паведамілі пра адміністрацыйны арышт  яго сына, Ігара Аскеркі, які каля будынка Барысаўскага раённага суда разгарнуў плакаты ў падтрымку бацькі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international