Кастусь Жукоўскі вывесіў у цэнтры Гомеля нацыянальны сцяг

2012 2012-03-24T22:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciah-homiel-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі пачаў святкаванне Дня Волі вывешваннем бела-чырвона-белага сцяга над сваім домам у цэнтры Гомеля

Кастусь Жукоўскі пачаў святкаванне Дня Волі вывешваннем бела-чырвона-белага сцяга над сваім домам у цэнтры Гомеля

Актывіст кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастусь Жукоўскі пачаў святкаванне Дня Волі вывешваннем бела-чырвона-белага сцяга над сваім домам у цэнтры Гомеля. Нацыянальны сімвал лунае над прыватным домам Жукоўскага з раніцы 24 сакавіка. Прынамсі і вечарам, каля 21:00, сцяг працягваў лунаць. Такім чынам апазіцыянер адзначае гадавіну абвяшчэння БНР. Мінакі здзіўлена ўглядаюцца на дах дома, убачыўшы такі «разгул дэмакратыі», і здымаюць нацыянальны сцяг на мабільныя тэлефоны. У актывіста і спадарожнікавая антэна размалявана ў колерах нацыянальнай сімволікі, і над уваходам у дом размешчаны маленькі нацыянальны сцяжок.

А на сцяне дома, прыбудаванай па прыхамаці чыноўнікаў, ужо больш за шэсць месяцаў напісана «ШОС». «Чыноўнікі збіраліся знесці маю хату, а мяне прымусілі прыбудаваць вялізарную сцяну – нібыта для супрацьпажарнай бяспекі, і каб зарэгістраваць дом. Потым аказалася, што сцяна тая не патрэбна была, але я яе пакінуў як помнік глупству ўладаў», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

Ён ужо вывешваў нацыянальны сцяг напярэдадні Народнага сходу ў кастрычніку, але прыехалі міліцыянеры і праз плот пачалі абурацца. «Яны крычалі тады: Вы што, ваабшчэ абнаглелі!», - узгадвае актывіст. У выніку ўсе ж напярэдадні Народнага сходу Кастуся Жукоўскага забралі ў міліцыю, абвінаваціўшы ў бруднай лаянцы, і пакаралі арыштам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international